У Польшчы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Параненыя каля 30 асобаў (ФОТА)


Аварыя здарылася на станцыі Сментава на поўначы краіны позна ўвечары 30 жніўня.

«Невядома, з якіх прычынаў грузавы цягнік, нягледзячы на сігналы стоп, заехаў на рэйкі, па якім рухаўся пасажырскі цягнік. Гэта прывяло да сутыкнення. З рэек сышлі лакаматыў і 7 вагонаў з 11 пасажырскага цягніка», – паведаміў прэс-сакратар Польскіх чыгуначных лініяў (інфраструктура, якая займаецца рэйкамі).

У пасажырскім цягніку знаходзіліся каля 200 чалавек. 28 асобаў, у тым дзеці, атрымалі лёгкія траўмы, але іх жыццю нічога не пагражае. Рух на участку адноўлены.

Створаная адмысловая камісія для расследавання справы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў