У Польшчы памёр беларускі апазіцыянер Зміцер Шэвель


Зміцер Шэвель.
Фота: narodny.org

30 студзеня ў Торуні памёр апазіцыйны актывіст Зміцер Шэвель, які цягам дзвюх тыдняў быў у непрытомнасці пасля інсульту. Пра гэта са спасылкай на жонку апазіцыянера паведаміў старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Зміцер Шэвель памёр сёння раніцай. Партыя БНФ, усе мы згубілі сапраўднага змагара за нашую краіну, за нашую Беларусь. Цяжка, нават, усведамляць, што Змітра больш не будзе з намі», – напісаў Рыгор Кастусёў.

15 студзеня ў Змітра Шэвеля здарыўся інсульт. У торуньскім шпіталі была яму зрабілі аперацыю, пасля якой пацыент знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што новую працу Зміцер знайшоў толькі ў мінулым месяцы і яшчэ не паспеў аформіць медычную страхоўку. У выніку на аплату лекавання былі патрэбныя каля 15 тысячаў злотых (амаль $ 4 000).

На старонцы «MOLAMOLA» на лячэнне і рэабілітацыю Змітра сабралі амаль Br 2500. Грошы імаверна пойдуць цяпер на дастаўку цела ў Беларусь.

Зміцер Шэвель паходзіў з Лагойска. Быў старшынём Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Быў назіральнікам на выбарах, сам вылучаўся кандыдатам у мясцовыя дэпутаты, яго неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту.

У2014 годзе яго звольнілі з пасады сістэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта» ў Лагойску. Сам Шэвель лічыў, што звальненне адбылося паводле палітычных прычынаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў