У Польшчы на выбарах упэўнена перамагае кіроўная партыя «Закон і справядлівасць»


Паводле звестак Выбарчай Камісіі Польшчы кіроўная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS) атрымала 45,81 % галасоў. Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» (KO) – 25,46 %, паведамляе PAP.

Грамадзяне Польшчы выбралі дэпутатаў у ніжнюю (Сейм) і верхнюю (Сенат) палаты парламента.

Акрамя «Закону і справядлівасці» і «Грамадзянскай кааліцыі» ў парламент здолелі прайсці і «Саюз дэмакратычных левых сілаў» (SLD) – 11,90 %, «Польская Народная Партыя» (PSL) – 8,96 %, «Канфедэрацыя» – 6,71 %.

Яўка выбарнікаў, паводле папярэдніх звестак склала рэкордныя 61,1 %. Апошні раз такая яўка на выбарах у Польшчы была 30 гадоў таму.

Палякі стаялі ў чэргах, каб прагаласаваць на парламенцкіх выбарах

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары