У Польшчы буйное ДТЗ з удзелам легкавіка, фуры і аўтобуса з беларусамі. Дзве асобы загінулі


Фота PSP Nisko

Здарэнне адбылося ўначы 6 студзеня ў мясцовасці Дамастава. На трасе нумар 19 сутыкнуліся фура і легкавік.

Кіроўцу цяжкавіка занесла. Ён страціў кантроль над стырном і сутыкнуўся з легкавіком «Hyundai». У выніку аварыі загінулі 40-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына. Іхныя двое дзяцей ва ўзросце 2 і 11 гадоў шпіталізаваныя.

Як распавёў belsat.eu прадстаўнік пажарнай службы ў Дамаставе Ірынэўш Шэўчык, кіроўца беларускага аўтобуса, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, выехаў у кювет. Аўтобус перакуліўся на бок.

На шчасце, ніхто з 56 пасажыраў не пацярпеў. Сярод турыстаў было шасцёра дзяцей. Беларусаў забралі на пажарную станцыю, дзе яны дачакаліся іншага аўтобуса і працягнулі падарожжа.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары