У Польшчы арыштавалі верагоднага шпіёна Крамля


Супрацоўнікі Агенцыі ўнутранай бяспекі Польшчы ABW. Фота – Kacper Pempel / Reuters / Forum

Затрыманы польскімі спецслужбоўцамі паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Расеі Пётр С. працаваў у Агенцтве вайсковай маёмасці, якое ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны краіны. Пра гэта паведамляе са спасылкай на «блізкія да справы» крыніцы сайт Польскага тэлебачання TVP.

Грамадзяніна Польшчы Пятра С. затрымалі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (польск. Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego (ABW) 24 кастрычніка, паведаміў польскім журналістам прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. Дома і на працоўным месцы верагоднага шпіёна прайшлі ператрусы.

«Было выяўлена нелегальнае валоданне адзінкай агнястрэльнай зброі і боепрыпасамі, а таксама электронныя носьбіты і дакументы. Акрамя таго, ператрусы прайшлі па месцах прапіскі і фактычнага пражывання асобаў, якія падтрымліваюць кантакты з Пятром С.»- паведаміў Жарын.

Мужчыне ўжо агучылі афіцыйныя абвінавачванні. 26 кастрычніка суд выбраў меру стрымання – тры месяцы арышту. Пятру С. пагражае да трох гадоў турмы.​

Чытайце па тэме:

Hавiны
Спецслужбы Чэхіі выкрылі расейскую шпіёнскую сетку
2019.10.22 08:53

ЛБ/СС belsat.eu

Стужка навінаў