У Польшчы аднаўляе працу камісія па высвятленню прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам


Як заявіў у інтэрвʼю «TVP Info» прэс-сакратар польскага Міністэрства абароны, расследаванне пачнецца з самага пачатку. У склад камісіі ўвайшлі польскія і замежныя эксперты.

Раней польская ўрадавая камісія палічыла, што прычынай крушэння прэзідэнцкага лайнера стала памылкі пілотаў і дыспетчара.

З гэтымі высновамі не пагадзіліся прадстаўнікі партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслава Качыньскага (брат загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага). Пасля прыходу да ўлады прадстаўнікі ПіС заявілі пра намер перагледзець вынікі расследавання.

10 красавіка 2010 г. самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы у Смаленск для наведвання катыньскага мемарыялу, пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку на аэрадром Смаленск-Паўночны. У катастрофе загінула 96 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў