У Польшчы ад каронавіруса памерла 27-гадовая жанчына


Шостай ахвярай каронавірусу ў Польшчы стала 27-гадовая жанчына, паведамляе польскае Міністэрства аховы здароўя. Гэта адбылося ў Ланьцуце, у Падкарпацкім ваяводстве.

Паводле непацверджанай інфармацыі, жанчына магла заразіцца ад сваёй маці, якая нядаўна вярнулася з Італіі.

Паводле RMF24, у жанчыны не было ніякіх іншых сур’ёзных захворванняў.

«Некалькі дзён таму яна нарадзіла ў шпіталі. Магчыма, гэта паўплывала на драматычнае цячэнне хваробы», – адзначае медыя. Пра стан дзіцяці не паведамляецца.

Па стане на 20 сакавіка 378 асобаў у Польшчы маюць пацверджаны каронавірус, шасцёра памерлі.

  • Па словах прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Войцеха Андрусевіча, непасрэднай прычынай смерці быў не каронавірус, а сэпсіс.

КА belsat.eu

Стужка навінаў