У Польшчы абвясцілі нацыянальную жалобу


У звязку са смерцю Яна Альшэўскага, прэм’ер-міністра Польшчы (1991–1992 гг.), кавалера Ордэна Белага Арла, прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў нацыянальную жалобу, якая будзе дзеяць з 15-га да 16 лютага 2019 г. да 19:00.

У амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Менску можна будзе пакінуць спачуванні ў адмысловай кнізе. Зрабіць гэта можна па вул. З. Бядулі 11 (10-ы паверх), 15 лютага з 10:00 да 15:00.

Ян Альшэўскі (20 жніўня 1930 г. – 7 лютага 2019 г.) – польскі палітык, праваабаронца, публіцыст. У 1991 годзе браў удзел у працы камісіі, якая займалася распрацоўкаю новай Канстытуцыі Польшчы. Падчас свайго прэм’ерства дамогся прыняцця Закону аб люстрацыі. У 1992 годзе ўраду Альшэўскага быў вынесены вотум недаверу. У 1995 годзе Ян Альшэўскі паспрабаваў свае сілы ў прэзідэнцкай гонцы і заняў 4-е месца. З 1997-га да 2005-га быў дэпутатам польскага парламенту. З 2006-га да 2010-га займаў пасаду дарадцы прэзідэнта Леха Качыньскага, які загінуў у авіякатастрофе ў Смаленску.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў