У Польшчу спрабавалі нелегальна правезці 2 тысячы пачак цыгарэт з Беларусі


Амаль 2200 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі былі выяўленыя працаўнікамі Нацыянальнай падатковай службы на памежным пераходзе Кузніца ў пасажырскім цягніку Горадня-Кракаў.

Кантрабандныя цыгарэты былі схаваныя ў тайніках пад сядзеннямі, сценках купэ і ў рэзервуарах з вадой у прыбіральнях цягніку, які рухаўся з Беларусі ў Польшчу.

Фота Podlaska KAS
Фота Podlaska KAS

Распачатая фіскальная крымінальная справа паводле абвінавачвання ў кантрабандзе тытуню на суму больш за 30 тысяч злотых (больш за 7 500 тысяч долараў).

З пачатку году ў Кузніцы польскія памежныя службы спынілі кантрабанду звыш 50 000 пачкаў нелегальных цыгарэт.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары