У Полацку паставілі помнік беларускай дзяржаўнасці


Памятны знак называецца «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Урачыстае адкрыццё адбудзецца 2 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Фота: Андрэй Бухавецкі

Аўтар памятнага знака – менскі скульптар Уладзімір Піпін.

Помнік нагадвае ладдзю са шчытоў. На іх знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асобаў – ад першага полацкага князя Рагвалода і ягонай дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і асветніцы Еўфрасінні Полацкай.

Фота: Андрэй Бухавецкі

На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

5,5-метровы бронзавы знак адлілі ў сталіцы.

ЮВ, belsat.eu, паводле vitebsk.cc

Стужка навінаў