У Полацкім раёне «бяспраўнік» урэзаўся ў дрэва і загінуў


Увечары 1 студзеня ля вёскі Палата, што на Полаччыне, адбыўся трагічны інцыдэнт.

28-гадовы кіроўца «Citroen» не даў рады з кіраваннем на прамым участку дарогі, вылецеў у кювет і сутыкнуўся ў дрэва, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Пра аварыю праваахоўнікам паведаміў відавочца. На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ знайшлі труп мужчыны. Ім аказаўся 28-гадовы жыхар Наваполацку. Аўта не мела пройдзенага тэхагляду, а мужчына не меў пасведчання кіроўцы: у 2011 і 2015 гадах яго прыцягвалі да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане і пазбавілі правоў. Ці быў мужчына п’яны гэтым разам, невядома.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў