У «Поедим поедим» збіраюцца глядзець ЧС-2018. Севярынец заклікае ў Курапаты


14 чэрвеня ў Расеі стартуе галоўная футбольная падзея апошняга чатырохгоддзя – 21 Чэмпіянат свету. Упершыню ён пройдзе ў Расеі. Сотні тысяч фанатаў будуць заўзець не толькі на стадыёнах, але і ля сваіх тэлевізараў.

Паводле інфармацыі Паўла Севярынца, ЧС збіраюцца глядзець і ў сумна вядомым «рэстаране на костках» у Курапатах. Актывіст заклікае ўсіх неабыякавых прыяжджаць да ўстановы, каб перашкодзіць адкрыццю комплекса.

Мундыяль пройдзе ў 11 гарадах, але галоўнай арэнай спаборніцтваў будуць маскоўскія «Лужнікі», у якіх змяшчаецца 81 тысяча гледачоў. Турнір распачнецца гульнёй паміж зборнымі Расеі ды Саудаўскай Аравіі.

ЧС у Расеі праходзіць на фоне міжнароднага байкоту

Некаторыя дзяржавы ўжо вырашылі байкатаваць афіцыйную частку Чэмпіянату. У Маскву не прыляцяць кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Ісландыі і Польшчы ў сувязі з выкарыстаннем баявога атрутнага рэчыва «Навічок» на брытанскай тэрыторыі, у якім абвінавачваюць Расею. У Еўрапарламенце паўсотні дэпутатаў з розных краінаў заклікалі лідараў ЕЗ далучыцца да байкоту, у тым ліку, каб не дапамагаць Пуціну распаўсюджваць прапаганду аб міжнародным прызнанні дзеянняў Крамля.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў