У «Поедем поедим» згулялі вяселле з салютам


Актывіст і прадпрымальнік Зміцер Дашкевіч, адзін з найбольш актыўных абаронцаў Курапатаў, у вечар пятніцы зняў відэа вяселля ў рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася побач з месцам сталінскіх расстрэлаў і пахаванняў у Курапатах.

Відэа гулянкі Дашкевіч апублікаваў у «Фэйсбуку».

На спробы звярнуцца да сумлення ўдзельнікаў імпрэзы Зміцер Дашкевіч пачуў ад жаніха, што «клоўны таксама патрэбныя». Пазней над рэстарацыяй распачаўся салют.

Такім чынам, уладальнікі рэстарацыі не стрымалі дадзенага слова не праводзіць гучных забаваў у рэстарацыі.

«Многія называюць нашую рэстарацыю забаўляльным комплексам. Гэта няпраўда: мы арыентуемся на сямейную аўдыторыю. І сумна, калі людзі лічаць наяўнасць дзіцячай пляцоўкі і батута забаўляльным комплексам, – заяўляў у ліпені Леанід Зайдэс, галоўны акцыянер рэстарацыі. – Мы бярэм на сябе абавязацельствы, што на адкрытай тэрыторыі не будзе гучаць гучная жывая музыка і не будзе забаўляльных музычных праграмаў – будуць толькі трансляцыі ТВ, пераважна спартовыя праграмы».

У чэрвені Генпракуратура паведаміла, што тэрыторыя рэстарацыі не знаходзіцца ў ахоўнай зоне.

Пазней пракуратура ў адказе блогеру Антону Матольку заявіла, што ўчастак, на якім стаіць рэстарацыя, «абцяжараны ў выкарыстанні» – і выключае ўсе віды гучных мерапрыемстваў на адкрытым паветры, каб не парушаць сакральнага характару прылеглай з усходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ДД

Стужка навінаў