Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка ўвайшоў у кому


У ноч на аўторак у гатэлі ў польскім горадзе Беласток, куды Уладзіслаў Ахроменка прыехаў з Чарнігава, з ім здарыўся інфаркт. Цяпер ён у коме ў шпіталі.

Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980-х, пісаў дэтэктывы ды кінараманы. Апошнім часам выходзілі ягоныя кнігі: «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014). Быў у шорт-лісце на прэмію «Гліняны Вялес». Уладзіслаў Ахроменка шмат працаваў над архівамі НКГБ і КГБ СССР. На Беларускім Радыё Рацыя вядзе перадачу «На ўліку КДБ».

Уладзіслаў Ахроменка неаднаразова прымаў удзел у праграмах «Белсату».

ІІ, belsat.eu, паводле Радыё Рацыя

Стужка навінаў