У Пінску затрыманы Валерый Рамановіч, давераная асоба Ціханоўскай


У Пінску сёння ранкам затрыманы Валерый Рамановіч, давераная асоба Ціханоўскай. Затрыманне адбылося каля падʼезду яго дома.

На пачатку 11 гадзіны Валерый Рамановіч, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, выйшаў на вуліцу. Яго ў аўтамабілі чакалі два супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным. Валерыя пасадзілі ў машыну і адвезлі ў Пінскі ГАУС. Родным паведамілі, што Рамановіч затрыманы на падставе артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса (парушэння правілаў правядзення масавых імпрэзаў).

Вячаслаў Перац. Архіў

Раней у Пінску былі затрыманы яшчэ тры чалавекі з каманды Ціханоўскай – Руслан Гусейнаў, Алег Дзядзерка і Вячаслаў Перац.

Над усімі затрыманымі павінны ў панядзелак 10 жніўня адбыцца суды.

Стужка навінаў