У Пінску пакаралі штрафам апошняга «недармаеда»


Актывісту Партыі БНФ і руху «За свабоду» Аляксандру Аўсеенку прысудзілі 460 рублёў штрафу (20 базавых велічыняў) за ўдзел у акцыі недармаедаў, якая адбылася 26 сакавіка.

Суддзя Андрэй Бычыла прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах.

Падчас паседжання Аляксандр Аўсеенка заяўляў адвод суддзі па той прычыне, што не давярае яму «праз удзел у ранейшых палітычных працэсах». Аднак суддзя хадайніцтва не задаволіў.

Справу Аўсеенкі ў Пінску разглядалі ўжо другі раз пасля таго, як Берасцейскі абласны суд адмяніў першапачатковы вырак з прычыны працэсуальных парушэнняў. Першы раз Аўсеенку таксама прысудзілі 460 рублёў штрафу.

Ён стаў апошнім, каго пакаралі за ўдзел у вясновых пратэстах супраць Дэкрэту №3.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў