Ў Пінску на праваслаўнай выставе Крым пазначаны расейскім


Традыцыйная выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная» у гэтыя дні праходзіць у Пінску.

У будынку гарадскога Дому культуры і на пляцоўцы побач з ім раскінуліся гандлёвыя рады, на якіх прадаецца розны тавар праваслаўнага зместу: абразы, кнігі, музычныя CD-дыскі, крыжыкі, царкоўны рыштунак, святая вада, посуд, касметыка, зёлкі і мёд. Як сапраўдныя гандляры прадстаўнікі розных праваслаўных супольнасцяў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Сербіі і Расеі прапануюць свой тавар пінчукам і актыўна збіраюць грошы на будаўніцтва святыні ў сваіх мясцовасцях.[/vc_column_text][vc_column_text]Акрамя гандлёвай часткі на выставе праходзяць розныя культурна-асветніцкія імпрэзы: паказ фільмаў, канцэрты, фотавыставы, майстар-класы для нядзельных школак і сустрэчы са святарамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”289701″ img_size=”large”][vc_column_text]Выстава праходзіць даволі арганізавана і кожнаму яе ўдзельніку прызначана сваё гандлёвае месца. Такое месца ёсць і ў Свята-Мікалаеўскага манастыра з Крыму – на адмысловай шыльдзе пазначана, што гэта Расея.[/vc_column_text][vc_single_image image=”289705″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]А вось мужчынскі манастыр Святога Ўзнясення з сяла Харошае Луганскай вобласці – усцяж украінскі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”289717″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На некаторых аўтах – «каларадскія стужкі», але імперскай прапаганды няма, калі не браць пад увагу кашулькі ад Смаленскай епархіі з выявамі і ваяўнічымі цытатамі Суворава, Дзмітрыя Данскога, Аляксандра Неўскага і цара Мікалая ІІ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”289721″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Каштуюць яны па 30 рублёў, выглядаюць даволі архаічна, і таму іх пакупаюць мала.[/vc_column_text][vc_column_text]Сёлета ў крыжовым ходзе з нагоды адкрыцця выставы нават не ўдзельнічалі мясцовыя «казакі», якія раней абавязкова прысутнічалі на ўсіх праваслаўных імпрэзах.

Стужка навінаў