У Пінску і Лідзе АМАП апусціў шчыты. У Кобрыне – склаў


Тэлеграм-канал NEXTA паведамляе, што ў Лідзе і Пінску АМАП апусціў шчыты. Людзі пляскаюць у далоні і крычаць «Верным! Можам! Пераможам!»

Скрын з відэа. Крыніца: NEXTA / telegram

У Пінску кіраўнік райвыканкаму выйшаў на перамовы.

У Баранавічах АМАП адступае супраць натоўпу ў 8000 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

Тэлеграм-канал «Чай з малінавым варэннем» паведамляе, што ў Бабруйску АМАП зняў шлемы.

Таксама ёсць інфармацыя, што АМАП склаў шчыты ў Кобрыне. Людзі скандуюць «Міліцыя з народам».

Ёсць паведамленні, што сілавікі апусцілі шчыты ў Жодзіне.

Стужка навінаў