У Пінску хлопец выскачыў пад колы аўтамабіля. Відэа


10 красавіка ў Пінску адбылося ДТЗ з удзелам непаўнагадовага.

34-гадовы жыхар г. Пiнска ехаў па вуліцы Савіча, як раптам пад колы ягонага аўтамабіля выскачыў хлопец. Непаўнагадовы выбег на праезную частку там, дзе гэтага рабіць нельга. Кіроўца ж не мог яго бачыць, бо хлопец выскачыў з-за аўтобуса, які стаяў на суседняй паласе. У выніку адбыўся наезд, пешаход з траўмамі шпіталізаваны.

ГА, belsat.eu паводле gaibrest.by

Глядзі таксама
Каментары