У Пінску аферысткі вывуджваюць у касіраў грошы за някупленыя тавары


У сацыяльных сетках папярэджваюць пра двух махлярак, якія падманваюць касіраў розных гандлёвых кропак.

Жанчыны цыганскай знешнасці дастаюць буйную купюру і трымаюць у руках, робячы выгляд, што шукаюць больш дробныя грошы. У гэты час касір адлічвае рэшту. Купюра вяртаецца ў кашалёк.

«Заходзяць па чарзе і мяняюцца ролямі, часам працуюць па адзіночцы, заўсёды ў цёмных акулярах (загаворваюць зубы, не аддаюць грошы адразу, даюць да іх дакрануцца, праграмуючы на ​​тое, што вы іх ужо ўзялі)», – пішуць у суполцы «Дошка ганьбы Пінск».

Паводле каментатараў, «крымінальны дуэт» гастралюе па розных гарадах. Адзін з пінчукоў піша, што гэта не цыганкі, а мясцовыя дзяўчыны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў