У пінскай лякарні ўвялі платны ўваход. Фота


Каб наведаць пацыента ў лякарні ў Пінску, трэба купіць аднаразовыя бахілы за 5 тыс. рублёў старымі купюрамі.

Апарат па продажы бахілаў усталявалі ў чэрвені, з той пары наведаць хворага сваяка можна толькі за грошы, бо без бахілаў у лякарню проста не пускаюць.

Каштуюць два невялічкія пластыкавыя пакецікі на ногі 5 тыс. недэнамінаваных рублёў. Прычым аўтамат прымае толькі старыя банкноты, якіх пасля дэнамінацыі ў людзей амаль не засталося. Кемлівыя пінчукі знайшлі выйсце – яны ідуць у бальнічны буфет, набываюць там за 500 рублёў пакеты-майкі і адзяваюць іх на ногі.

МВ, belsat.eu

Стужка навінаў