У Пецярбурзе знайшлі забітай грамадскую актывістку


У Санкт-Пецярбурзе знойдзена цела грамадскай актывісткі Алены Грыгор’евай. Жанчына раней рэгулярна зʼяўлялася на вуліцах Пецярбурга як удзельніца мітынгаў і адзіночных пікетаў, адстойвала правы ЛГБТ, крымскіх татараў, дальнабойшчыкаў, сясцёр Хачатуран і бяздомных жывёлаў, паведамляе fontanka.ru.

Фота: facebook

Родныя апазіцыянеркі Алены Грыгорʼевай паведамілі, што жанчына перастала выходзіць на сувязь. Паплечнікі па палітычных поглядах пацвердзілі, што дата і месца нараджэння забітай супадаюць з вядомай ім інфармацыяй пра яе. Грыгорʼева, па словах яе знаёмых, жыве ў доме, што ў некалькіх сотнях метраў ад месца забойства. Жанчыну знайшлі ў кустах моцна парэзанай і слядамі задушэння.

Пазней цела апазіцыянеркі было апазнанае Аляксандрам Хмялёвым і Аляксандрам Міронавым, паведамляе Вольга Смірнова.

Алена Грыгор’ева не раз прымала ўдзел у акцыях Альянсу гетэрасексуалаў і ЛГБТ за раўнапраўе і іншых грамадзянскіх ініцыятываў Пецярбурга. Ёй неаднаразова пагражалі публічна і ў сеціве ў сувязі з яе сексуальнай арыентацыяй і публічнай дзейнасцю.

Родныя і паплечнікі забітай спадзяюцца на аператыўнае, абʼектыўнае і ўсебаковае расследаванне гэтага злачынства.

Паводле парталу fontanka меркаваны забойца затрыманы, ім апынуўся 40-гадовы жыхар Башкартастану. Згодна інфармацыі з расейскіх судоў, у яго былі фінансавыя цяжкасці, крэдыты ён вяртаць не спяшаўся. Заведзена крымінальная справа аб забойстве.

СК belsat.eu

Стужка навінаў