У Пецярбургу праходзіць акцыя салідарнасці з Іванам Галуновым

Будзе абнаўленне

У Санкт-Пецярбургу праходзіць новая акцыя салідарнасці з журналістам-расследавальнікам Іванам Галуновым, якога абвінавачваюць у захоўванні і распаўсюдзе наркотыкаў. Калегі перакананыя, што Галунова пераследуюць за ягоную журналісцкую дзейнасць і на самай справе ён невінаваты.

Акцыя праходзіць каля метро «Гасціны двор», удзельнічаюць каля двух дзясяткаў журналістаў і актывістаў. Людзі па чарзе змяняюць адзін аднаго ў адзіночных пікетах. Таксама раздаюцца газеты, першыя палосы якіх прысвечаныя справе Галунова.

Акцыя салідарнасці з журналістам-расследавальнікам Іванам Галуновым. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu
Акцыя салідарнасці з журналістам-расследавальнікам Іванам Галуновым. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu
Акцыя салідарнасці з журналістам-расследавальнікам Іванам Галуновым. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu

Паліцыя пакуль не затрымлівае ўдзельнікаў пікету, але правярае ва ўсіх дакументы. Паліцыянты афіцыйна папярэдзілі галоўнага рэдактара партала «Мой раён» Сяргея Кавальчанку, які чытаў газету «Коммерсант» з Галуновым на першай паласе, – праваахоўнікі палічылі гэта сродкам нагляднай агітацыі.

Акцыя салідарнасці з журналістам-расследавальнікам Іванам Галуновым. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu
Першыя палосы выданняў «Ведомости», «Коммерсант» і РБК выйшлі з заявай, што аб’ектыўнае расследаванне справы Галунова важна для ўсяго расейскага грамадства. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu
У піцерскім «Вконтакте» вывесілі плакат у падтрымку Галунова. Фота – Галіна Арцёменка, belsat.eu

  • Журналіста-расследавальніка «Медузы» Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня а 14:30 недалёка ад метро «Каляровы бульвар» у Маскве, калі ён ішоў на сустрэчу з крыніцай. Карэспандэнта спынілі некалькі аператыўнікаў, пры даглядзе знайшлі ў яго заплечніку скрутак з наркотыкамі. Яшчэ адзін скрутак пазней выявілі пры ператрусах у кватэры. Галуноў не прызнае віну і кажа, што наркотыкі яму падкінулі. 8 чэрвеня суд пастанавіў змясціць журналіста пад хатні арышт.
  • Затрыманне журналіста выклікала хвалю абурэння ў расейскім грамадстве і за мяжой. Калегі перакананыя, што Галунова пераследуюць за яго журналісцкую дзейнасць і на самай справе ён невінаваты. У Маскве 7 чэрвеня прайшлі пікеты ў знак пратэсту супраць затрымання журналіста «Медузы».

ІІ/АА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары