У першым квартале 2017-га «Facebook» зарабіў $ 3,06 млрд


Заснавальнік кампаніі Марк Цукерберг назваў квартальныя вынікі «добрым пачаткам года».

Паводле «USA Today», у I квартале 2017-га чысты прыбытак кампаніі «Facebook» склаў $ 3,06 млрд, або $ 1,04 на акцыю, супраць $ 1,73 млрд, або $ 0,6 на акцыю, летась. Выручка ўзляцела на 49% да $ 8,03 млрд.

На выручку ад мабільнай рэкламы цяпер прыходзіцца 85 % ад агульнай рэкламнай выручкі кампаніі.

Колькасць карыстальнікаў сацсеткі за першыя тры месяцы 2017-га вырасла на 80 млн і дасягнула 1,94 млрд чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў