У першы дзень зімы ў Беларусі падаражэе паліва


З 1 снежня бензін і дызельнае паліва падаражэюць на адну капейку.

Кошт 92-га бензіну складзе Br 1,60, 95-га – Br 1,70, 98-га – Br 1,92. Падаражэе і дызельнае паліва – да Br 1,70.

Паводле прэсавай службы канцэрну «Белнафтахім», павелічэнне коштаў звязанае з улікам зніжэння курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных валют ды росту ў лістападзе цаны нафты, якая пастаўляецца на беларускія перапрацоўчыя заводы, – на 10 % па адносінах да кастрычніка.

Гэтае падаражэнне стане 24-м за сёлета. Апошні раз кошты на паліва выраслі на адну капейку тыдзень таму.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў