У першы дзень лета ў Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла


30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, на Гомельшчыне і Магілёўшчыне ў асобных раёнах град. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалісты. Тэмпература паветра максімальная ў сярэдзіне дня 17-23 градусы, па Гомельшчыне – да 28.

Паводле Белгідрамету, 31 траўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Гомельшчыны магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5-12 градусаў, па паўднёвым усходзе 13-15, максімальная ўдзень 19-25.

Hавiны
У Менску вецер сарваў дах прыватнага дому. Рух транспарту прыпынены
2019.05.29 19:27

1 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8-14 градусаў, максімальная ўдзень 20-25, па паўднёвым усходзе да 27.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў