У першы дзень галасавання затрымалі назіральніка


На ўчастку для галасавання № 52 Кастрычніцкага раёна Менску міліцыянты затрымалі назіральніка ад ініцыятывы «Чэсныя людзі» Івана Дубовіка, паведамляе сайт «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У першы дзень датэрміновага галасавання міліцыянты затрымалі назіральніка ад ініцыятывы «Чэсныя людзі» Івана Дубовіка. Актывіст працаваў на ўчастку № 52 Кастрычніцкага раёну сталіцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, назіральніка затрымалі за тое, што ён падаваў скаргі ад ініцыятывы.

Іван Дубовік паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Аднак міліцыянты адмаўляюцца сказаць родным, дзе цяпер затрыманы.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў краіне масава незалежных назіральнікаў не пускаюць на выбарчыя ўчасткі.

Hавiны
Валерый Цапкала: Рэйтынг Лукашэнкі не перавышае 10 %
2020.08.04 15:01

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў