У перастрэлцы пад Івацэвічамі забілі міліцыянта. Стралок затрыманы


Мужчына зачыніўся ў хаце, не пускаў міліцыю, пагражаў спаліць будынак і пачаў страляць. У перастрэлцы былі параненыя два міліцыянты.

У Івацэвічскай цэнтральнай раённым шпіталі belsat.eu паведамілі, што міліцыянтаў даставілі ў рэанімацыю, але стан іхнага здароўя каментаваць адмовіліся.

Спачатку БелТА паведаміла, што абодва міліцыянта загінулі. Аднак пазней з афіцыйнай заявай выступіў Следчы камітэт, адзначыўшы, што загінуў толькі адзін міліцыянт – 42-гадовы ўчастковы. Яшчэ адзін участковы (1995 года нараджэння) паранены.

«Па папярэдніх дадзеных, непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, 1961 года нараджэння, калі да яго прыйшлі ўчастковыя, пачаў стральбу са стрэльбы па працаўнікам праваахоўных органаў. У цяперашні час ён забарыкадаваўся дома, адмаўляецца здацца і пагражае працягам стральбы», – паведамляецца ў прэс-рэлізе СК.

У 15.47. афіцыйный акаунт МУС Беларусі ў Twitter паведаміў, што стралка затрымалі.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў Следчы камітэт.

Будзе абнаўляцца

ДД

Глядзі таксама
Каментары