У перапісе насельніцтва прыняў удзел кожны чацвёрты


Паводле Белстату ў перапісе насельніцтва Беларусі па стане на раніцу 12 кастрычніка прынялі ўдзел больш за два з паловаю мільёны чалавек.

Яшчж ўчора мы паведамлялі пра тое, што ў перапісе насельніцтва ў Беларусі прынялі ўдзел 2,3 млн чалавек. А на раніцу 12 кастрычніка перапісаліся ўжо 2504,2 тыс. чалавек. Расце і колькасць грамадзянаў краіны, якія праходзяць перапіс праз інтэрнэт – такіх цяпер 947 тысячаў чалавек.

Доля тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт.
Фота: belstat.gov.by

Згодна з статыстыкі Белстату, на Берасцейшчыне ўдзел у перапісе прынялі 358 тысячаў чалавек, на Віцебшчыне – 297 тысячаў, у Гомельскай вобласці – 382 тысячы. На Гарадзеншчыне – 320, а на Магілёўшчыне пакуль 236 тысячаў.

Hавiны
У Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва
2019.10.04 08:41

 

Лідарам па колькасці асобаў, якія прынялі ўдзел у перапісе, з’яўляецца Менская вобласць – 493 тысячы чалавек.

Hавiны
«І мяне палічылі». Навошта Беларусі перапіс насельніцтва?
2019.09.25 11:42

 

Нагадаем, «Белсат» падчас перапісу насельніцтва ладзіць кампанію «Беларускамоўны». Дэвіз акцыі – пазнач роднай моваю беларускую. Справа ў тым, што ў анкеце – 49 пытанняў, адно з галоўных – пад нумарам 12 – якая мова для грамадзянаў родная. Таму наш тэлеканал заклікае пазначаць у гэтым адказе беларускую мову.

Hавiны
Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12
2019.10.09 10:00

Да кампаніі таксама далучыліся Беларускі ПЭН-цэнтр, «Арт Сядзіба», крамы «Symbal.by» і «ЛСТР», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

Перапіс насельніцтва распачаўся 4 кастрычніка. Завершыцца мерапрыемства 30 кастрычніка. Паўдзельнічаць у ім можна онлайн.

Hавiны
Маленькі ўчынак – глабальнае значэнне. Абіраем беларускую мову падчас перапісу
2019.10.10 20:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў