У пастцы альтэрнатывы

Расея Беларусі – сябар ці вораг? Паплечнік ці праціўнік? Збаўца або згубнік? Пад канец выбарчай кампаніі ў нашай краіне з’явіліся даволі дзіўныя каментары і меркаванні наконт ролі і месца Расеі ў цяперашняй беларускай выбарчай гульні.

Гэтая тэма ўзмацнілася пасля апошніх выказванняў Валерыя Цапкалы і яго звароту да Пуціна. Агучаныя погляды можна звесці да тэзы: няма нічога страшнага ў тым, калі Беларусь страціць частку свайго суверэнітэту, калі гэта прывядзе да звяржэння тырана Лукашэнкі. Крыніца гэтых думак закладзеная ў пазіцыях «хто заўгодна, але толькі не Лукашэнка», «як заўгодна, пры дапамозе каго заўгодна, але толькі б скінуць гэты рэжым», а таксама»любы саюз, які прывядзе да змены ўлады ў Беларусі – добры, карысны, выгадны саюз». Зыходзячы з такіх палітычных установак можна прыйсці да непрыемнай лагічнай высновы: Беларусь, у якой будзе кіраваць Лукашэнкам, не патрэбная; у сваю чаргу, Беларусь без Лукашэнкі, але ў саюзе з Расеяй – цалкам прымальны варыянт.

Hавiны
Валерый Цапкала: Рэйтынг Лукашэнкі не перавышае 10 %
2020.08.04 15:01

На мой погляд, такая канцэпцыя вырашэння праблемы Лукашэнкі ў Беларусі – разбуральная ва ўсіх адносінах. Я лічу, што добрыя толькі такія сродкі і метады ліквідацыі дыктатуры, якія прывядуць да ўстанаўлення дэмакратычнага праўлення ў Беларусі і ўмацуюць яе незалежнасць.

Ніякі саюз, ніякія дамоўленасці з аўтарытарным рэжымам Пуціна (ён ужо прывёў да разбурэнняў ва Украіне і Грузіі), ніякая апора на Маскву ў звяржэнні Лукашэнкі не могуць і не будуць спрыяць росту дабрабыту, дэмакратызацыі і незалежнасці нашай краіны.

Hавiны
Дзмітрый Мядзведзеў папярэдзіў Беларусь пра сумныя наступствы
2020.08.05 18:19

Цікава яшчэ і тое, што ў гэтай крызіснай сітуацыі «погляды на Расею, надзеі на Маскву» успрымаюцца як прагрэсіўныя, ледзь не патрыятычныя і адзіна правільныя. У сваю чаргу, крытыка такой пазіцыі ацэньваецца як кансерватыўная, прарэжымная. Іншымі словамі, усё тое, што ўкладваецца ў парадыгму «альтэрнатывы і змены Лукашэнкі любой цаной», нават калі гэта антыбеларускае па сваім змесце – абсалютна прымальна і неабходна. Усё астатняе, нават калі гэта выключна прабеларускае і толькі беларускае, якое не мае ніякага дачынення да Лукашэнкі – адмаўляецца, бо не ўпісваецца ў «альтэрнатыўную парадыгму».

Так, грамадства апынулася перад цяжкім выбарам. Лукашэнка разбураў незалежнасць і беларускую культуру, а цяпер зрабіў ідэю Беларусі сваім шчытом і элементам маніпуляцый. Але ці значыць гэта, што мы павінныя адмовіцца ад ідэі беларускасці толькі таму, што гэтым прыкрываецца рэжым? Калі Лукашэнка часта выкарыстоўвае слова «Беларусь», ці значыць, што мы павінны называцца «Паўночна-Заходнім краем»? Ці значыць гэта, што цяпер Масква будзе абараняць рэальныя інтарэсы «Белоруссии» і «беларускага народа»?

Hавiны
Лукашэнка звярнуўся да беларусаў: Беларусь – наша, любімая. А любімую не аддаюць!
2020.08.04 13:00

Неабходна выйсці з такой светапогляднай памылкі, яна працуе на паслабленне нацыянальнай салідарнасці беларускага грамадства. Толькі палітычная альтэрнатыва, якая абапіраецца на нацыянальнае мысленне і ўспрыманне рэчаіснасці, можа прывесці да пазітыўных зменаў у краіне. У сваю чаргу, выкарыстанне Расеі як фактару палітычнай трансфармацыі будзе разбуральнае для Беларусі.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў