У паштовых аддзяленнях Мурманску прыпынілі продаж піва праз негатыўную рэакцыю грамадскасці


Пра гэта interfax.ru распавяла прадстаўніца Упраўлення федэральнай паштовай сувязі (УФПС) Запаляр’я Алеся Галушкова.

Паводле яе, рэалізацыя слабаалкагольных напояў у чатырох паштовых аддзяленнях Мурманска прыпыненая на нявызначаны тэрмін «у звязку з негатыўнай рэакцыяй грамадскасці».

На дадзены момант піва працягваюць прадаваць у 36 аддзяленнях «Пошты Расеі» у Мурманскай вобласці.

15 студзеня зʼявілася інфармацыя, што ў аддзяленнях «Пошты Расеі» Мурманскай вобласці пачалі прадаваць піва, каб прыцягнуць дадатковыя сродкі для мадэрнізацыі.

Пазней стала вядома, што піва будзе прадавацца ва ўсіх паштовых аддзяленнях Расеі – так плануюць змагацца з сурагатнай алкагольнай прадукцыяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў