У Парыжы паліцыя ўжыла вадамёты супраць прыхільнікаў «жоўтых камізэлек»


Праваахоўныя органы ў Парыжы ўжылі вадамёты і слезацечны газ для разгону ўдзельнікаў акцыі «жоўтых камізэлек». Падчас акцыі пратэсту паліцыя затрымала 31 чалавека, паведамляе тэлеканал BFMTV са спасылкай на прэфектуру паліцыі.

«Жоўтыя камізэлькі» пратэстуюць у Парыжы і рэгіёнах Францыі васямнаццатую суботу запар. Нягледзячы на ​​тое што апошнія некалькі тыдняў выступы «жоўтых камізэлек» адбываліся ў адносна спакойным становішчы, сённяшняя акцыя хутчэй нагадвае дэманстрацыі, якія адбываліся ў першыя тыдні пратэсту, адзначае тэлеканал.

16 сакавіка. Фота REUTERS/Philippe Wojazer
Фота REUTERS/Benoit Tessier
Фота REUTERS/Philippe Wojazer

Дэманстранты ўжывалі дымавыя шашкі і палілі аўтамабілі. Частка актывістаў у раёне Трыўмфальнай аркі закідала паліцэйскіх камянямі.

Акцыі «жоўтых камізэлек» распачаліся ў Францыі ў лістападзе летась. Пратэстоўцы патрабавалі знізіць кошты на бензін і павысіць заробкі і сацвыплаты. У пачатку снежня французскія ўлады прынялі мараторый на павышэнне коштаў на паліва, а таксама пагадзіліся павысіць памер мінімальнага заробку.

У лютым даследчы цэнтр Elabe на замову тэлеканалу BFMTV правёў апытанне, згодна з якім большасць (56 %) жыхароў Францыі выказаліся за спыненне пратэстных акцыяў «жоўтых камізэлек».

ВІДЭА
«Жоўтыя камізэлькі» не здаюцца: 16-я выходныя запар у Францыі адбыліся пратэсты
2019.03.03 09:05

СК, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў