У Парашэнкі заявілі пра новы этап абмену палоннымі і намер вярнуць асуджаных у Расеі ўкраінцаў


Прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Украіны, намеснік старшыні фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Ірына Луцэнка заявіла, што паміж Украінай і баевікамі пачаліся чарговыя перамовы аб абмене закладнікаў.

«Працягваюцца перамовы, не магу сказаць, што гэта будзе 93 чалавекі, па меншай меры 23-25 ​​чалавек ужо пацверджаны сепаратыстамі, яны гатовыя для абмену», – сказала Луцэнка тэлеканалу «112 Украіна».

Акрамя таго, яна распавяла пра намер Пятра Парашэнкі «сур’ёзна правесці працу» па вяртанні ўкраінцаў, якія асуджаныя ў Расеі.

«Для гэтага захаваныя расейскія палонныя як дадатковая карта, як сурʼёзны аргумент абмяняць расейскіх грамадзян на нашых грамадзян, якія знаходзяцца ў Расеі. Гэтую стратэгію распрацоўваюць, і яна будзе сурʼёзна ўвасоблена ў жыццё», – сказала яна.

Напярэдадні Віктар Медведчук у эфіры тэлеканала «Россия-1» заявіў, што наступны абмен палоннымі можа быць праведзены па формуле «74 на 29». Гаворка ідзе пра 74 чалавекі, якіх утрымлівае Украіна і 29 украінцаў, што знаходзяцца ў палоне сепаратыстаў.

Нагадаем, 27 снежня адбыўся першы этап абмену палоннымі паводле формулы «усіх на ўсіх»: украінскі бок вызваліў 233 асуджаных, а сепаратысты ЛДНР адпусцілі з палону 73 палонных.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў