У панядзелак у Беларусі хуткасць ветру будзе дасягаць 20 м/с


У Беларусі на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з прычыны моцнага ветру. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

17 лютага месцамі па Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Удзень тэмпература будзе вагацца ад 6 градусаў цяпла на поўначы краіны да 12-і па паўднёвым усходзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў