У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы


На 27 траўня ў Беларусі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Удзень у асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, паведамілі ў Белгідрамеце.

У рэшту нядзелі ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Максімальная тэмпература паветра ад 16 градусаў па паўночным захадзе да 23-ох па паўднёвым усходзе.

У Менску ў нядзелю без ападкаў. Увечары 15-17 градусаў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары