У панядзелак – да 13 градусаў марозу, снег і галалёдзіца


Фота – Наталля Фядосенка/Reuters

Удзень 21 студзеня па паўночным усходзе Беларусі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны.

Белгідрамет падае, што мінімальная тэмпература паветра ўночы на панядзелак будзе вагацца ад -7 да -13 ° С, максімальная ўдзень ад -4 да -9 ° С.

Крыху цяплей – па паўднёвым захадзе краіны: уночы ад -4 да -6 ° С, удзень ад -1 да -3 ° С.

ДД

Стужка навінаў