У панядзелак будзе воблачна і прахалодна


У Беларусі ў панядзелак 28 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Паводле Белгідрамету, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 6 – 12 градусаў, на поўдні да – 14 градусаў.

У Менску будзе без ападкаў. Раніцай прагназуецца 5 – 7 градусаў, увечары – 6 – 8.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў