У панядзелак 19 кастрычніка па ўсёй краіне адбыліся затрыманні


У панядзелак 19 кастрычніка па ўсёй краіне адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» затрыманыя ёсць у Менску, Светлагорску, Берасці, Баранавічах і Наваполацку.

У Менску пасля пасля «Маршу мудрасці» затрымалі жанчыну, якая дапамагала развозіць па дамох удзельнікаў акцыі. Таксама былі затрыманыя два чалавекі, якія адважыліся разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі на праўладным мітынгу.

У Светлагорску таксама адбыліся затрыманні на акцыі пенсіянераў: днём затрымалі Ганну Клімовіч, Віктара Ахрамчука і Валянціну Сідарэнка. Усе трое былі адпушчаныя на волю пасля ўдакладнення асабістых дадзеных. Таксама актывістаў выклікаюць для складання пратаколаў у РАУС.

Марш вызвалення
Амапавец стаіць на беларускім сцягу падчас «Маршу вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

У Брэсце распачаўся суд над пенсіянеркай Аленай Гнаўк, якую вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Суд адправіў матэрыялы справы на дапрацоўванне, але жанчыну зноў затрымалі і павезлі ў РАУС.

У Баранавічах прэвентыўна затрымалі ваеннага пенсіянера Ігара Лаўрушчыка. Да пачатку мітынгу яго забралі з дому і змясцілі ў ізалятар да суду.

У Наваполацку затрымалі Аляксея Маліноўскага. Яго і жонку вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Аляксей выступаў на акцыі пратэсту ад «Нафтана», а таксама асуджаны на 2 базавыя велічыні за ўдзел у пратэстных акцыях у верасні.

Бус з узброенымі АМАПаўцамі прыехаў затрымліваць жыхара вёскі Рыбцы Пухавіцкага раёна Івана Багдзевіча. Мужчыну павезлі ў Менск. Прычына затрымання ўдакладняецца.

Меркаванні
«Цітушак» не шкада нікому. Іх лёс – самы незайздросны
2020.10.20 10:44

МД belsat.eu

Стужка навінаў