У панядзелак 15 чэрвеня сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі


Белгідрамет папярэджвае, што 15 чэрвеня да 21 гадзіны па большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі прагназуюць моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с, град. Неспрыяльныя з’явы надворʼя будуць і на працягу ночы 16 чэрвеня, у сувязі з чым Белгідрамет абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём 15 чэрвеня паветра прагрэецца ад 19 да 25 градусаў цяпла, на ўсходзе Беларусі чакаецца ад 26 да 29 цяпла.

16 чэрвеня ўмовы надворʼя будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу ад 12 да 18 вышэй за нуль, днём ад 23 да 29, ва ўсходніх раёнах месцамі слупкі тэрмометраў падымуцца да 30 градусаў цяпла.

17-18 чэрвеня ўмовы надворʼя будуць фармаваць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Чорнага мора і з поўдня Еўрапейскай часткі Расеі.

17 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.Тэмпература паветра ноччу ад 14 да 20 цяпла, днём ад 25 да 31 градусаў.

18 чэрвеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад 15 да 20 градусаў цяпла, днём ад 25 да 31 вышэй за нуль.

Аб’ектыў
Дзе паслухаць салаўя?
2020.05.24 23:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў