У памерлага ад каронавірусу пенсіянера лекары не бралі аналіз на COVID-19


У Менску ад каронавірусу памёр 81-гадовы Віктар Бурак. Пры гэтым у мужчыны не бралі аналіз на COVID-19, але ў пасведчанні аб смерці занатаваная прычына смерці: каронавірусы. Жонка Віктара Бурака, Валянціна, знаходзіцца ў шпіталі з пацверджаным COVID-19, паведамляе onliner.

Хвароба ў Віктара Бурака распачалася як звычайная інфекцыя: невялікая тэмпература. Пазней ветэрану стала кепска, участковы лекар, якога родныя выклікалі на дом, паведаміў, што ў яго запаленне лёгкіх і выпісаў антыбіётык. Але лекі не дапамагалі і праз два дні Віктару стала кепска. Тэмпература вырасла пад сорак градусаў. Толькі пасля гэтага пенсіянера спачатку паклалі ў 10-ю клінічную больніцу, адтуль адвезлі ў інфекцыйны шпіталь. Праз два дні ён памёр.

Родныя памерлага сведчаць, што аналіз на COVID-19 у Віктара Бурака не бралі. Але ў пасведчанні прычынаю смерці пазначылі код B97.2 (згодна з міжнароднай класіфікацыяй, гэта «каронавірусы»). Родным не дазволілі развітацца з памерлым.

Сваякі кажуць, што ў дзядулі не было ніякіх хранічных захворванняў, толькі падвышаны ціск.

84-гадовая ўдава Віктара Бурака, Валянціна, цяпер у 10-й лякарні, у яе дыягнаставалі каронавірус.

Hавiны
«Дыягназ мянялі тры разы». Жыхарка Полацку памерла ад каронавіруса, у афіцыйнай статыстыцы яе няма
2020.04.06 12:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў