У Палаце прадстаўнікоў стала больш партыйных. Камуністы – на першым месцы


У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будзе 21 партыйны дэпутат. У дзейным складзе прадстаўнікоў палаты беларускага парламенту такіх толькі 16.

Hавiны
Выбары-2019: Абярыце сваю партыю – ТЭСТ
2019.11.16 09:40

Найбольш у абноўленая Палаце прадстаўнікоў будзе чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі.

Гэта Наталля Голуб (Івацэвіцкая акруга № 11), Ірына Кралевіч (Жыткавіцкая № 39), Валянціна Назаранка (Мазырская № 42), Леанід Пісанік (Палеская № 43), Жанна Чарняўская (Хойніцкая № 47), Валерый Стральчонак (Жодзінская № 64), Ірына Супрановіч (Вілейская № 74), Пётр Вабішчэвіч (Лагойская № 75), Сяргей Сыранкоў (Быхаўская № 81), Людміла Здорыкава (Магілёўская-Цэнтральная № 85) і Сяргей Клішэвіч (Кастрычніцкая № 97).

Такім чынам, дэпутатамі сталі 11 камуністаў. Зараз іх 8.

На другім месцы паводле колькасці дэпутатаў сацыялістычная Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Hавiны
ЦВК назвала прозвішчы новых дэпутатаў. Апазіцыі сярод іх няма
2019.11.18 06:40

Калі ў дзейным складзе парламенту ад РППС 3 дэпутаты, то ў будучым іх стане 6:

Жанна Стаціўка (Белавежская № 8), Святлана Барташ (Днепра-Бугская № 9), Андрэй Злотнікаў (Гомельская-Цэнтральная № 33), Андрэй Струнеўскі (Салігорская гарадская № 68), Ігар Камароўскі (Паўднёва-Заходняя № 99) і Аксана Гайдук (Ясенінская № 100).

Таксама дэпутатамі сталі 2 кандыдаты ад Беларускай патрыятычнай партыі (зараз іх 3) – Леанід Брыч (Берасцейская Заходняя № 1) і Таццяна Сайганава (Купалаўская № 95), па адным прадстаўніку ад Аграрнай партыі – Людміла Ніжэвіч (Капыльская № 66) і Ліберальна-дэмакратычнай – Алег Гайдукевіч (Каліноўская № 108).

Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў на гэты раз у парламент не пусцілі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў