Праект установы па вывучэнні беларускай мовы ў Пакістане выйшаў на фінальную стадыю.
Пасольства Беларусі ў Пакістане паведаміла пра гэта агенцтву БелТА. Гэты праект абмяркоўваўся разам з іншымі напрамкамі двухбаковага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы ў час візіту ў Пакістан дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам 11-15 красавіка.
«Праект, што датычыцца адкрыцця на базе Нацыянальнага ўніверсітэту сучасных моваў Пакістана цэнтру (кафедры) беларускай мовы пры садзейнічанні Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту, выйшаў на фінальную стадыю. Бакі ўзгаднілі пытанні напаўняльнасці гэтай структуры», – падкрэслілі ў дыпмісіі.
У пасольстве адзначылі, што на ўзроўні міністэрстваў адукацыі дзвюх краінаў прынята рашэнне заключыць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, навуковых ступеняў і званняў, а таксама распрацаваць і падпісаць дарожную карту супрацу ў сферы адукацыі.
Падчас перамоваў абмяркоўваліся магчымасці абмену студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі сумесных адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў. У адказ на зацікаўленасць пакістанскага боку першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш пацвердзіў гатовасць беларускіх калег аказаць садзейнічанне ў стварэнні Універсітэта прыкладных кваліфікацый у Пакістане.
ДД, belsat.eu