У Пакістане павесілі нападнікаў на школу


У Пакістане павесілі чатырох мужчын, якіх прызналі датычнымі да нападу на школу для дзяцей вайскоўцаў у Пэшавары.

Напад здзейснілі прыкладна год таму. Тады загінулі больш за 150 чалавек, большасць з якіх – дзеці.

Смяротны прысуд нападнікам прызначыў вайсковы суд, падае Бі-Бі-Сі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52820″ img_size=”large”][vc_column_text]Загінулыя падчас нападу ў Пэшавары. Фота AP[/vc_column_text][vc_column_text]«Пакаранне не верне мне сына, аднак сыны іншых людзей будуць у большай бяспекі», – сказаў з гэтай нагоды чалавек, чыйго сына забілі падчас нападу, а другое дзіця паранілі.

Баевікі Талібану напалі на навучальная ўстанова ў паўночна-ўсходняй частцы Пэшавару 16 снежня 2014-га. Іх жорсткасць шакавала ўсю краіну.

Напад выклікаў жорсткі пераслед баевікоў-ісламістаў, стварэнне вайсковых судоў і вяртанне смяротнага пакарання ў Пакістане – пасля шасці гадоў мараторыю.

Судовы працэс праходзіў таемна. Як заявілі вайскоўцы, асуджаныя ўваходзілі ў групу джыхадыстаў з пакістанскага крыла Талібану. Паведамілі таксама, што яны прымалі ўдзел у іншых нападах на вайсковыя аб’екты, у прыватнасці на авіябазу ў Пэшавары ў 2012-ым.

У той жа час у заяве не ўдакладнілі, якую ролю гэтыя людзі выконвалі падчас нападу на школу.

Усталяваць, ці мелі асуджаныя належную прававую абарону або права падаць апеляцыю на свае прысуды, немагчыма.

Супраць рашэння ўраду стварыць вайсковыя трыбуналы для прыцягнення да адказнасці грамадзянскіх, падазраваных у тэрарызме, выступілі праваабаронцы. На іх думку, вынікам такога кроку могуць стаць памылкі правасуддзя і пазасудовыя пакаранні смерцю.

За апошняе дзесяцігоддзе ў Пэшавары, які размешчаны побач з афганскай мяжой, адбываліся адныя з самых жорсткіх праяў гвалту з боку груп баевікоў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў