У падвале менскай школы загарэўся ацэтон


Удзень 10 траўня ў падвале двухпавярховага будынку ў СШ №47 у Менску па вуліцы Фабрычнай адбылося ўзгаранне ацэтону, паведаміла адміністрацыя школы ў службу «101».

Пасля прыбыцця ратавальнікаў да месца выкліку па вонкавых прыкметах нічога не назіралася. Працаўнікі МНС выявілі, што загарэўся разліты ацэтон на лесвічнай клетцы, якая вядзе ў падвальнае памяшканне.

Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Эвакуацыя вучняў і работнікаў школы з будынку праводзілася адміністрацыяй, да прыезду ратавальнікаў з будынку вывелі 232 навучэнцаў і 51 працаўніка.

У выніку пажару пацярпелі двое навучэнцаў 9-га класа, яны шпіталізаваныя. Адзін школьнік пры ліквідацыі гарэння атрымаў апёкі пальцаў на абедзвюх руках, а таксама апёк ладыжкі І ступені, а другі атруціўся прадуктамі гарэння.

Прычына пажару высвятляецца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў