У Падмаскоўі разбіўся вайсковы верталёт

Расейскі вайскова-транспартны верталёт Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку ў Падмаскоўі, экіпаж загінуў. Пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на Мінабароны РФ.

Інцыдэнт адбыўся ў 20 кіламетрах ад гораду Клін каля 20:00 пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту. Верталёт здзейсніў жорсткую пасадку на бязлюднай мясцовасці.

«Палёт быў здзейснены без боекамплекта. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай катастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць», – паведамілі ў Мінабароны.

Мі-8 лічыцца адным з самых масавых верталётаў ва Узброеных сілах Расеі. Экіпаж – тры чалавекі.

ІІ belsat.eu

Hавiны