На ферме ў Маскоўскай вобласці пратэставалі прататып акуляраў віртуальнай рэальнасці для кароваў. Захада скіраваная на паляпшэння ўмоваў утрымання жывёлаў, паведамляе Мінсельгасхарчу Маскоўскай вобласці.
Даследчыкі лічаць, што апрача фізічных патрэбаў, неабходна надаваць увагу і эмацыйнаму стану жывёлаў. Прыклады малочных гаспадарак з розных краінаў дэманструюць, што ў спакойнай атмасферы колькасць, а часам і якасць, малака прыкметна павялічваецца.
З гэтай мэтай жывёлаводы Масквы сумесна з IT-адмыслоўцамі вырашылі правесці эксперымент з мэтай вывучыць уплыў віртуальнай рэальнасці на кароваў, і распрацавалі VR-акуляры. Архітэктары віртуальнай рэальнасці стварылі праграму імітацыі летняга поля.
СК belsat.eu