За ўклад ва ўмацаванне міру на планеце Нобэлеўскую прэмію атрымаў прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмэд Алі.
Палітык атрымаў узнагароду за намаганні, якія ён прыклаў, каб спыніць кровапралітны канфлікт з Эрытрэяй. У Камітэце таксама адзначылі, што «высілкі Ахмэда заслугоўваюць прызнання і маюць патрэбу ў падтрыманні».
Абій Ахмэд летась, адразу ж пасля абрання на пасаду прэмʼера краіны, вызваліў з турмаў палітвязняў, адмяніў забарону на стварэнне палітычных партыяў.
Летась прэмію міру атрымалі Дэні Маквеге і Надзя Мурад – за намаганні па спыненні выкарыстання сексуальнага гвалту ў якасці зброі вайны і канфліктаў.
СК belsat.eu