У Нью-Ёрку ўзарвалі адзін з найстарэйшых мастоў гораду, названы ў гонар Касцюшкі


Мост пабудавалі ў 1939 годзе, ён спалучаў Бруклін і Кўінз. Каб яго ўзарваць, спатрэбілася больш за 900 выбуховых снарадаў.

Усходні пралёт новага мосту Касцюшкі адкрылі ў красавіку, другі пралёт плануюць завяршыць да 2020 года.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага  1746 года ў фальварку Мерачоўшчына, што на Берасцейшчыне і стаў героем пяці народаў, змагаўся за незалежнасць амерыканскіх калоніяў, кіраваў вызваленчым антырасейскім паўстаннем 1794 года. У яго гонар ставяць помнікі, называюць вуліцы, плошчы, паркі, масты, горы, нават востраў і горад былі названыя ягоным імем.

Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 года ў хаце свайго сябра Франца Ксаверыя Цэлтнэра, знаходзячыся ў эміграцыі ў швейцарскім горадзе Золатурне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў