У Нью-Ёрку на аўтавакзале здарыўся выбух. Затрыманы адзін падазраваны


Будзе дапоўнена

Паліцыя Нью-Ёрку паведаміла пра затрыманне аднаго падазраванага. Паводле праваахоўнікаў, цяпер ён з’яўляецца адзіным пацярпелым падчас інцыдэнту.

Інфармацыю пра выбух падае «Бі-бі-сі» са спасылкай на паліцыю Нью-Ёрка. Пазней ведамства афіцыйна пацвердзіла гэтую інфармацыю.

З фатаграфій і відэа вынікае, што выбух адбыўся ў Мангэтане на аўтавакзале Порт-Аўторыці.

Паводле сведак, якія былі побач з месцам здарэння, з аўтавакзалу выбягалі натоўпы людзей у паніцы.

Да аўтавакзала сцягнутыя сілы паліцыі і пажарныя нарады. ABC Eyewitness News са спасылкай на крыніцы ў паліцыі сцвярджае, што ў праходзе пад зямлёй у тэрмінале выбухнула самаробная бомба, вырабленая з кавалка трубы. Паводле выдання, адну асобу затрымалі, некалькі чалавек атрымалі траўмы.

Лініі метро, якія праходзяць пад аўтавакзалам, перакрытыя, пасажыраў эвакуявалі.

Больш за 65 мільёнаў чалавек штогод карыстаюцца Порт-Аўторыці – самым вялікім аўтавакзалам у ЗША.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў