У Нью-Ёрку беларусы пікетавалі кансулат Расеі


Пратэст беларусаў у Нью-Ёрку.
Фота: facebook.com/vadzim.vasilyeu

8 снежня акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі ды Расеі прайшла і ў амерыканскім Нью-Ёрку. Пра гэта ў Facebook паведамляе актывіст беларускай дыяспары Вадзім Васільеў.

NEW YORK. CONSULATE GENERAL OF RUSSIA. 9 EAST 91 STREET. 8 Сьнежня 2019 года ў Ню- Ёрку беларусы Амэрікі…

Opublikowany przez Vadzima Vasilyeu Niedziela, 8 grudnia 2019

Беларусы прыйшлі да генеральнага кансулату Расеі, каб выказаць свой пратэст супраць больш глыбокага аб’яднання дзвюх краін, а таксама «падтрымаць сваіх суайчыннікаў, якія выйшлі на марш Вольных Людзей у Менску».

«Беларусь – гэта не Расея!!! Расея – наш сусед. Беларусь – незалежная краіна», – адзначыў Васільеў.

Hавiны
Вялікі фотарэпартаж з двух дзён пратэстаў. Шукайце сябе на здымках
2019.12.08 16:43

Падтрымаць беларусаў прыйшлі таксама і выхадцы з Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў